17 лістапада 2019 года протаіерэй Уладзімір Пятручык арганізаваў прагляд і абмеркаванне кароткаметражага фільма Наталлі Гугуевай “Сведкі Любові” (2018). Фільм пра навамучанікаў і вызнаўцаў расійскіх. Стужка атрымала гран-пры міжнароднага кінафестывалю “Пакроў”, і для нашай краіны гэта быў прэм’ерны паказ.
Сінапсіс фільма:
“Каб пайсці на мучаніцтва і смерць за веру, чалавек павінен адчуць рэальнасць быцця Божага і рэальнасць іншасвету”, – так кажуць нашчадкі тых, хто прыняў пакутніцкую смерць за праваслаўную веру ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Кагосьці з гэтых забітых Царква ўжо далучыла да ліку святых як Навамучанікаў і вызнаўцаў Расійскіх. Іх дзеці і ўнукі спрабуюць разабрацца, як іх святыя сваякі ставіліся да асноўных пытанняў быцця: да ўзаемаадносінаў мужчыны і жанчыны, таінства шлюбу, выхавання дзяцей, да смерці, да пакут, да ахвяры. І наколькі гэта ўсё перадалося ім – нашчадкам сучасных святых…
Ва ўступным слове айцец Уладзімір выказаў меркаванне, што дадзеная карціна можа падсумаваць шэраг мінулых сустрэч у Пакроўскім саборы, якія былі прысвечаныя дадзенай тэматыцы.
За анонсамі кіналекторыя сачыце на нашым сайце.
Мікалай БАЙДА












