Фільм “Таінства Ялееасвячэння” клірыка Пакроўскага сабора атрымаў дыплом Міжнароднага кнафестывалю “Раданеж”

З 22 па 25 лістапада ў Маскве ў Доме кіно адбыўся ХХІV Міжнародны фестываль кіно і тэлепраграм “Раданеж”. Клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, протаіерэй Уладзімір Пятручык прыняў удзел у кінафоруме з дакументальным фільмам “Таінства Ялееасвячэння”. Стужка атрымала дыплом лаўрэата фестывалю за катэхізацыю сродкамі кінематографа.

 

Мэтай фестывалю ёсць прыцягненне ўвагі да пытанняў праваслаўя з боку грамадства, павышэнне якасці праваслаўнай пропаведзі ў сродках масавай інфармацыі, магчымасць абмену досведам журналістаў, рэжысёраў, аператараў – усіх творчых работнікаў гэтай вобласці, а таксама атрыманне імі даставернай інфармацыі пра жыццё Рускай праваслаўнай царквы.

Кінафестываль аб’яднаў вакол сябе каля 300 кіна- і тэлекампаній з усёй Расіі, далёкага і блізкага замежжа. Арганізатары паведамілі, што ў гэтым годзе ў адборачную камісію было прыслана 230 фільмаў і тэлепраграм. З іх у фестывальную праграму адабралі 123 фільмы. Геаграфія фестывалю ахоплівае тэрыторыі Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана, Грузіі, Абхазіі. Таксама свае фільмы прадставілі кінематаграфісты Балгарыі, Сербіі, Польшчы, Літвы.

У склад журы гэтага года ўвайшлі: старшыня журы – кінарэжысёр У.І. Хаціненка, кінаактрыса В.І. Целічкіна, кінарэжысёр А.У. Багатыроў, заслужаны работнік культуры РФ А.М. Залатухіна, кінакрытык Т.А. Енсэн, пісьменнік Д.М. Валадзіхін, кінарэжысёр Б.Г. Крыніцын, публіцыст С.М. Комараў (Украіна), протаіерэй Андрэй Спірыдонаў, протаіерэй Мікалай Германскі (Белгарад).

Протаіерэй Уладзімір Пятручык​