“Мужчынскае здароўе…” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” выступіла ўрач і выкладчык МРП Наталля Жалезная

24 лістапада 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Мужчынскае здароўе. Фактары, што ўплываюць на здароўе” правяла ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная.

На сустрэчы гаворка ішла пра тое, што мужчынскае здароўе – гэта не толькі адсутнасць хваробы як цялеснай пакуты, не толькі здольнасць нарадзіць здаровых дзяцей, але яшчэ і фарміраванне чыста мужчынскіх якасцей – мужнасці, адказнасці, сяброўства, абароны слабых, агрэсіі і нецярпімасці да ворагаў.

Абмеркавалі, як на здароўе хлопчыка (будучага мужа, бацькі, мужчыны), а значыць і на фарміраванне гэтых мужчынскіх якасцей уплывае ежа, лад жыцця, работа гарманальнай сістэмы, псіхаэмацыйны стан акружэння, узаемаадносіны бацькоў у момант зачацця і першых тыдняў цяжарнасці.

Тэма наступнай сустрэчы: “Адукацыя ў сучасным свеце: перспектывы, праблемы, супярэчнасці”. Лектар – кандыдат філасофскіх навук Сняжана Семярнік. Пачатак 1 снежня а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная.

Наталля ЖАЛЕЗНАЯ, фота: Мікалай БАЙДА