Клірык сабора прыняў удзел у рабоце V Беларускіх Калядных чытанняў

Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 29-30 лістапада 2019 года прайшлі Пятыя Беларускія Калядныя чытанні. Тэма цяперашняга царкоўна-грамадскага форуму – “Вялікая Перамога: спадчына і спадкаемцы”.

Святкаванне 75-годдзя Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дае магчымасць раскрыць шмат важных тэм у межах усіх накірункаў чытанняў, асабліва актуальных для грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі.

Чытанні арганізавала Беларуская Праваслаўная Царква пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Урачыстае адкрыццё Пятых Беларускіх Калядных чытанняў адбылося 29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі г. Мінска. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Уладыка Экзарх, у якім падкрэсліў немінучую гістарычную значнасць усенароднага подзвігу, што адбыўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Архіпастыр выразіў задавальненне ўзроўнем арганізацыі Беларускіх Калядных чытанняў, пажадаўшы ўсім удзельнікам форуму плённай працы і дапамогі Божай у працах у славу Царквы Хрыстовай, на радасць бліжнім і на карысць Айчыны.

Таксама ўдзельнікаў і гасцей масштабнага мерапрыемства цёпла прывіталі главы дыпламатычных місій: Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў, Пасол Арменіі Армен Гевандзян і Пасол Малдовы Віктар Сарачан.

У часе ўрачыстага адкрыцця Чытанняў адбылося ўзнагароджанне пераможцаў V Рэспубліканскага конкурсу

“Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” і лаўрэатаў конкурсу “За маральны подзвіг настаўніка”. Узнагароды тым пераможцам, хто заняў першыя месцы ў намінацыях уручыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Актыўны ўдзел у пленарным паседжанні навуковага форуму, а таксама ў працы наступнага секцыйнага паседжання “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк” прыняў член Каардынацыйнай рады па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ, загадчык сектара прыхадскіх бібліятэк АРАіК Гродзенскай епархіі протаіерэй Уладзімір Барысевіч.

Удзельнікамі Чытанняў у гэтым годзе сталі многія святары, прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі і выкладчыкі устаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, супрацоўнікі дзяржаўных і царкоўных бібліятэк, студэнты, прадстаўнікі іншых кірункаў дзейнасці.

На сцэне Нацыяльнай бібліятэкі выступілі хор былых малалетніх вязняў фашысцкіх лагероў “Лёсы”, інклюзіўны хор “Радасць душы”, значную частку ўдзельнікаў якога складаюць невідушчыя і слабавідушчыя дзеці і народны вакальны ансамбль ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працы і Узброеных Сіл “Памяць сэрца”, а таксама камерны хор “Дабравест” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Цырымонію адкрыцця Чытанняў упрыгожала выступленне аркестра Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Пятыя Калядныя чытанні далі старт канферэнцыям, паседжанням і круглым сталам на розных пляцоўках сталіцы.

На працягу секцыі “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк”, дзе старшынствавалі загадчык сектара

прыхадскіх бібліятэк АРАіК Гродзенскай епархіі протаіерэй Уладзімір Барысевіч і галоўны бібліятэкар НДА бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рынкевіч Вольга Аляксандраўна, з прывітальным словам да прысутных звярнуўся епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Уладыка Веніямін узначаліў цырымонію ўзнагароджання тых пераможцаў, што занялі 2-е і 3-е месцы ў конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Конкурс праводзіцца з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк рэспублікі, што садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, удасканаленню іх працы па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.

У агучаных дакладах былі паднятыя тэмы Вялікай Перамогі і духоўных арыенціраў развіцця беларускай культуры, адраджэння хрысціянскіх сямейных каштоўнасцей, духоўна-маральнага станаўлення моладзі ў сучасным свеце, сацыяльнага служэння Царквы, духоўнай асветы праз дзейнасць бібліятэк ды шмат якія іншыя пытанні.

Успамінаючы Вялікую Перамогу 1945 года, асаблівую ўдзячнасць мы павінны ўзнесці Богу не толькі за само існаванне нашай дзяржавы, але і за захаванне духоўнага адзінства Святой Русі. Бо толькі яно здольна ўтрымаць людзей ад зла, і мы павінны ўсімі сіламі берагчы і ўмацоўваць гэта адзінства, помнячы словы святога апостала Паўла: “Стаўцеся адзін да аднаго з цярпеннем і любоўю. Рабіце ўсё магчымае для таго, каб умацаваць сваё духоўнае адзінства вузамі міру” (Эф. 4:2-3).

Протаіерэй Уладзімір БАРЫСЕВІЧ

Представители епархии приняли участие в работе V Белорусских Рождественских чтений
Представители епархии приняли участие в работе V Белорусских Рождественских чтений
Представители епархии приняли участие в работе V Белорусских Рождественских чтений
Представители епархии приняли участие в работе V Белорусских Рождественских чтений
Представители епархии приняли участие в работе V Белорусских Рождественских чтений