Новости

Гутарку з вучнямі школы №2 правёў клірык Пакроўскага сабора

28 сакавіка 2019 года са тэматычнай гутаркай пра Пасху вучняў пачатковых класаў ДУА "Сярэдняя школа №2 г. Гродна" наведаў клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Уладзімір Петручик.

Вучні нядзельнай школы Пакроўскага сабора наведалі музей гісторыі пажарнай службы

26 сакавіка 2019 года вучні нядзельнай школы Пакроўскага сабора наведалі музей гісторыі пажарнай службы. У музеі прадстаўлены розныя этапы развіцця айчыннай пажарна-ратаўнічай справы, пачынаючы з сярэднявечча і ажно да сённяшніх баявых будняў ратаўнікоў.

Экскурсія нядзельнай школы Уладзімірскай царквы ў Пакроўскі сабор

24 сакавіка 2019 года, 2-я класы нядзельнай школы Уладзімірскай царквы наведалі Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна, дзе даведаліся шмат цікавага пра гісторыю храма і яго іконы.

Протаіерэй Уладзімір Пятручык. Пропаведзь на Пасіі 24 сакавіка 2019

24 сакавіка 2019 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адслужылі першую ў гэтым Вялікім посце Пасію. Пасля чытання 26 і 27 раздзелаў паводле Матфея пропаведзь прамовіў а. Уладзімір.

Архіепіскап Арцемій - пропаведзь у Нядзелю 2-ю Вялікага посту

24 сакавіка 2019 года, ў Нядзелю 2-ю Вялікага посту, дзень памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, Бажественную літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Прэасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Пасля чытання Евангелля Уладыка звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю.

На праздновании дня православной книги в Щучинской районной библиотеке выступили представители Покровского собора

21 сакавіка ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі “Пачуць мудрых палымянае слова”. У ліку запрошаных гасцей былі клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна, загадчык сектара прыходскіх бібліятэк Аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі протаіерэй Уладзімір Барысевіч, бібліятэкар Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна Тарас Надзея Аляксандраўна.

Сястрыцтва Пакроўскага сабора павіншавала прыхаджан са святам 40 мучанікаў Севастыйскіх традыцыйнымі "жаўрукамі"

22 сакавіка 2019 года, у пятніцу другой сядміцы Вялікага посту, сястрыцтва Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна парадавала прыхаджанаў “жаўрукамі”. Печаныя птушачкі з поснага цеста традыцыйна гатуюць да свята сарака мучанікаў Севастыйскіх. У хрысціянскай традыцыі яны сімвалізуюць душы мучанікаў, якія ляцяць да Бога, а песня гэтых птушак – малітву Севасційскіх мучанікаў да Бога.

Традыцыйны Велікапосны канцэрт арганізавалі ў Пакроўскім саборы

17 сакавіка 2019 года, у Нядзелю Перамогі Праваслаўя, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся Велікапосны канцэрт - адроджаная традыцыя прыхода. Глыбіню ўспрымання малітоўных спеваў у выкананні Архірэйскага хору дапоўнілі духоўныя разважанні, тлумачэннi гісторыі і сэнсу твораў ад вядучага канцэрта протаіерэя Уладзіміра Пятручыка.

"Як дапамагчы нясмеламу, трывожнаму, гультаяватаму ... дзіцяці" - гутарку ва ўніверсітэце сям'і "Радзіна" правяла псіхолаг Ганна Янчий

17 сакавіка 2019 года ў Універсітэце сямейных ведаў «Радзіна» пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна c адукацыйнай лекцыяй "Як дапамагчы нясмеламу, трывожнаму, гультаяватаму ... дзіцяці" выступіла кандыдат псіхалагічных навук Ганна Янчий.

Водгукі пра паломніцтва ў Опціну пустынь-Шамардзіно-Клыкава

З 7 па 10 сакавіка 2019 года паломніцкай службай Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна была арганізавана паездка: Опціна пустынь-Шамардзіно-Клыкава. Уражанні ад удзельнікаў:

Старонкі

Subscribe to RSS - Новости