Клірык і бібліятэкар Пакроўскага сабора прынялі ўдзел у праваслаўнай кніжнай выставе-форуме “Радасць Слова”

16-17 кастрычніка 2019 года па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Мінску прайшла праваслаўная кніжная выстава-форум “Радасць Слова”. Гэта масштабны асветніцкі праект Выдавецкай Рады Рускай Праваслаўнай Царквы, які па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла рэалізуецца больш за 8 год у розных краінах.

Была прадстаўлена вялікая экспазіцыя літаратуры, якая выпускаецца беларускімі і расійскімі праваслаўнымі выдавецтвамі. Таксама ў межах праекта 17 кастрычніка для прадстаўнікоў гарадскіх, прыходскіх і школьных бібліятэк, прайшоў семінар на тэму: “Узаемадзеянне царкоўнай і дзяржаўнай бібліятэчнай сістэм”.

Семінар адбыўся ў часе работы VI Міжнароднага кангрэсу “Бібліятэка як феномен культуры” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Галоўная тэма форуму – “Паслугі і сэрвісы бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай прасторы”.

У працы згаданага семінара актыўны ўдзел прынялі загадчык сектара прыходскіх бібліятэк Аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі протаіерэй Уладзімір Барысевіч і бібліятэкар Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна Тарас Надзея Аляксандраўна.

Арганізатары мерапрыемства: Каардынацыйная рада па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Выдавецкая Рада Рускай Праваслаўнай Царквы.

Перад пачаткам працы форуму з вітальным словам выступілі епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, Старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы і памочнік Старшыні Выдавецкай Рады Рускай Праваслаўнай Царквы іераманах Макарый (Камагораў).

Затым прайшла цырымонія ўзнагароджання бібліятэкара Мінскай епархіі Галіны Мікалаеўны Каржанеўскай у сувязі з 80-годдзем з дня яе нараджэння. Гэта жанчына шмат папрацавала ў славу развіцця праваслаўнай бібліятэчнай справы ў Беларускай Праваслаўнай Царкве.

Удзельнікі семінара ў сваіх прэзентацыях і дакладах абмеркавалі фонды рэдкіх кніг у царкоўных бібліятэках, зводны электронны каталог Беларускага Экзархату, падзяліліся праблемамі фарміравання фондаў праваслаўнай літаратуры ў публічных і прыходскіх бібліятэках, а таксама формаў і метадаў узаемадзеяння царкоўнай і дзяржаўнай бібліятэчнай сістэм і шмат іншага.

Правядзенне такога масштабнага форуму заклікана спрыяць духоўна-маральнай асвеце, умацаванню духоўных традыцый і папулярызацыі праваслаўнай літаратуры ў грамадстве.

Протаіерэй Уладзімір БАРЫСЕВІЧ