Пра асаблівасці нефармальных зносінаў падлеткаў распавяла ва ўніверсітэце сям’і “Радзіна” кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч

20 кастрычніка 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася адукацыйная размова: “Сфера нефармальных зносінаў як фактар сацыялізацыі падлеткаў”. Лектарам выступіла дацэнт кафедры педагогікі дзяцінства ГрДзУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.

У лекцыі разглядалася сфера нефармальных зносінаў як мікрафактар сацыялізацыі падлеткаў, механізмы ўплыву на падлеткаў груп іх зносінаў, асаблівасці камунікацыі ў іх, значнасць зносінаў з аднагодкамі ў сучасных гарадскіх умовах.

Была прадстаўлена тыпалогія падлеткаў у залежнасці ад таго, як яны праяўляюць сябе ў нефармальных зносінах: адхіляемы, дэвіянтны, таварыскі, сарамлівы ды інш. Вылучаны кірункі педагагічнай карэкцыі зносінаў падлеткаў.

Тэма сустрэчы 27 кастрычніка – “Феномен няроўнасці як філасофская і сацыяльная праблема”. Лектар – дацэнт, кандыдат філасофскіх навук Сняжана Семярнік.

P.S. Сустрэчы адкрытыя не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.

Мікалай БАЙДА