20 кастрычніка 2019 года ў кінаклубе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна прайшоў паказ дакуметальнага фільма “Сэрца на бетоне” казахскага рэжысёра Рубена Казарана. Першы паказ фільма прайшоў у г. Алматы ў лютым 2019 года ў Kazarian Art Center. Дакументальны фільм “Сэрца на бетоне” быў адзначаны на 2-х кінафестывалях у Расіі і на Украіне.
У Маскве на ХХІІІ Міжнародным Фестывалі кіно і тэлепраграм “Раданеж” фільм перамог у намінацыі “Найлепшы дакументальны фільм пра міласэрнасць”. У Кіеве на ХVII Міжнародным Фестывалі Праваслаўнага кіно “Пакроў” фільм атрымаў “Спецыяльны прыз журы”.
Відэаанонс фільма даступны ў сеціве:
Пасля прагляду клірык сабора протаіерэй Уладзімір Пятручык абмеркаваў фільм з прыхаджанамі. Галоўная тэма размовы – “Жаданне змяніць сябе – гэта таксама дар Божы”. Было сказана шмат добрых словаў на адрас фільма і яго рэжысёра. Прыхаджане выказалі пажаданне працягнуць падобныя сустрэчы і ў будучым.
Протаіерэй Уладзімір ПЯТРУЧЫК











