2 лістапада 2019 года ў дзень памяці велікамучаніка Арцемія і Дзмітрыеўскую памінальную суботу Боскую літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. На сумесную малітву ў Дзень ангела кіроўнага архіерэя сабраліся вернікі і духавенства Гродзенскай епархіі.
Па заканчэнні літургіі ад імя духавенства Уладыку Арцемія з Днём тэзаімяніцтва павіншаваў сакратар епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч.
Затым Яго Высокапраасвяшчэнства павіншавалі супрацоўнікі епархіяльнага ўпраўлення, сястрыцтва, супрацоўнікі, маладзёвае брацтва і прыхаджане кафедральнага сабора.
Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно
Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ


































