
Па благаславенні Прадстаяцеля УПЦ Блажэннейшага мітрапаліта Ануфрыя з 7 па 10 кастрычніка 2019 года ў Кіеве прайшоў ХVІІ міжнародны фестываль праваслаўнага кіно “Пакроў”. Урачыстае адкрыццё адбылося ў кіеўскім “Доме кіно”. У гэтым годзе міжнародны фестываль быў прысвечаны сям’і і прайшоў пад дэвізам “Сям’я – малая Царква”. Сярод прац кінафестывалю былі фільмы, паказаныя клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна протаіерэем Уладзімірам Пятручыкам: “Весела пра сумнае”, “Маўклівыя сведкі”, “Таінствы Царквы”.