15 снежня 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў "Радзіна" пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася адукацыйная размова "Выкарыстанне методыкі арт-тэрапіі ў выхаванні дзяцей". Лектарам выступіла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.
15 снежня 2019 года, у Нядзелю 26-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзь на позняй Боскай літургіі ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна вымавіў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Чыталася Евангелле ад Луки. 18:18-27. На ранняй літургіі з пропаведдзю да вернікаў звярнуўся клірык сабора іерэй Міхаіл Перац.
8 снежня 2019 года ў нядзельнай школе пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся майстар-клас для выкладчыкаў па вырабе карціны з воўны. Стварыць зімовыя пейзажы калегам дапамагала Алены Макарэвіч.
8 снежня 2019 года ў кінаклубе Свята-Пакроўскага сабора адбыўся прагляд і абмеркаванне кароткаметражнага фільма “Данька” (2018). Сцэнарыст, прадзюсер – Вікторыя Натробіна. Рэжысёр фільма – Юрый Марозаў. Рэжысёр трэйлера – Святлана Ібатуліна. У сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнік цэнтра абароны жыцця “РадзіМа” Марына Валачкова і каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцяў іерэй Аляксандр Гук.
8 снежня 2019 года лектарам ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім саборы выступіла кандыдат псіхалагічных навук Ганна Янчый. Тэма размовы: “Роля бацькі ў выхаванні хлопчыкаў і дзяўчат”.
4 снежня 2019 года клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Барысевіч у якасці ганаровага госця прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 30-годдзю польскай філалогіі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
22 лістапада 2019 года ў сценах актавай залы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна дзясяткі рэгентаў, пеўчых, чытальнікаў і прыхаджанаў атрымалі адказы на пытанні, якія іх даўно цікавілі, а таксама выказвалі сваё бачанне таго, што адбываецца як на клірасе, так і ў самім храме. У гэты дзень тут адбылася сустрэча з выбітным праваслаўным кампазітарам Беларусі і Еўропы, рэгентам Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра г. Мінска, чалавекам, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Богу – манахіняй Юліяніяй (Дзянісавай).
1 снежня 2019 года ў кінаклубе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна прагляд і абмеркаванне фільма Валерыі Сурковай “Язычнікі” (2017). Фільм ёсць экранізацыяй п’есы маладога драматурга Ганны Яблонскай, трагічна загінулай ў 2011 годзе пры выбуху ў аэрапорце “Дамадзедава”.
1 снежня 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася сустрэча з кандыдатам філасофскіх навук, дацэнтам Сняжанай Семярнік на тэму: “Адукацыя ў сучасным свеце: перспектывы, праблемы, супярэчнасці”.