Новости

Уладыка Арцемій - пропаведзь у свята Хрышчэння Гасподняга

19 студзеня 2020 года, у свята Хрышчэння Гасподня Боскую літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Пасля чытання Евангелля Уладыка прамовіў пропаведзь.

Чын вялікага асвячэння вады ў першую хвіліну Хрышчэнскага сачэльніка ў цэху разліву мінеральнай вады ў в. Парэчча адслужыў святар Пакроўскага сабора

18 студзеня 2020 года, напярэдадні Хрышчэння (Богаяўлення) Гасподняга, клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын адслужыў чын вялікага асвячэння вады ў цэху разліву мінеральнай  вады ў в. Парэчча, Гродзенскага раёна. Айцу Аляксандру саслужылі протадыякан Дзмітрый Шэпелеў і дыякан Барыс Барадзінчык.

Сацыяльная служба Свята-Пакроўскага сабора прадаставіла матэрыяльную дапамогу насельнікам Дома начнога прабывання

15 студзеня 2020 года сацыяльная служба Свята-Пакроўскага сабора аказала матэрыяльную дапамогу насельнікам Гродзенскага гарадскога дома начнога прабывання. Былі ахвяраваны цёплая вопратка і абутак.

Калядная акцыя маладзёвага брацтва Пакроўскага сабора завяршылася ўручэннем падарункаў для слабавідушчых

Усім вядома, што ад свята Нараджэння Хрыстовага да Богаяўлення (Хрышчэння Гасподняга) на працягу 10 дзён ідуць Хрыстаслаўныя святы. 16 студзеня 2020 года наша маладзёвая група сумесна з кіраўніком брацтва, клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора іерэем Аляксіем Саўко, наведалі школу-інтэрнат для слабавідушчых дзяцей у г. Гродна і павіншавалі іх са Светлым святам Хрыстовага Нараджэння і надыходзячага Хрышчэння Гасподняга.

Калядная сустрэча ў сястрыцтве Пакроўскага сабора

12 студзеня 2020 года ў нядзельны калядны дзень па заканчэнні набажэнстваў сястрыцтва Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна імя дабравернай Юліяніі, князёўны Альшанскай, дружна сабралася, каб павіншаваць яшчэ раз адзін аднаго з Хрыстовым Нараджэннем. Тут жа прысутнічала і група студзеньскіх юбіляраў, якіх сёстры ўганаравалі ў гэтыя калядныя дні.

Калядныя святы ў нядзельнай школе Пакроўскага сабора

11 і 12 студзеня ў нядзельнай школе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбыліся розныя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Хрыстовага Нараджэння.

Хор Пакроўскага сабора прыняў удзел у Праваслаўных калядных вечарах у Беластоку

9-10 студзеня 2020 года Архіерэйскі хор Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна прыняў удзел у ХХХVІІІ Праваслаўных калядных вечарах у Беластоку. Калектыў выступіў у зале Падляшскай оперы і з канцэртам для навучэнцаў адзінай у Польшчы праваслаўнай школы ў гонар святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія.

Адбыліся Калядныя сямейныя чытанні для прыёмных дзяцей Гродзенскай вобласці

9 студзеня 2020 года, у перыяд Калядных святак, на базе ДУА “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” адбыліся Калядныя сямейныя чытанні для прыёмных дзяцей Гродзенскай вобласці.

Дабрачынная вячэра для наведвальнікаў Гродзенскага гарадскога дома начнога прабывання

8 студзеня 2020 года, у перыяд пасвята Хрыстовага Нараджэння і ў дзень, калі святая Царква святкуе Сабор Прасвятой Багародзіцы, сацыяльная служба Свята-Пакроўскага сабора арганізавала дабрачынную вячэру для наведвальнікаў Гродзенскага гарадскога дома начнога прабывання.

Старонкі

Subscribe to RSS - Новости