
28 студзеня 2020 года ў Маскве, у Савеце Федэрацыі прайшло ўзнагароджанне пераможцаў Усерасійскага конкурсу “За маральны подзвіг настаўніка” і пераможцаў Міжнароднага конкурсу “Прыгажосць Божага свету”. Узнагароджвалі прызёраў конкурсу Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка. Узнагароджанне прайшло ў межах VIII Калядных Парламенцкіх сустрэч. У намінацыі “Праваслаўная ікона” узнагароду за першае месца ва ўзроставай групе з 13 да 17 год атрымала Аліна Мусатава (16 год), праца – “Багалюбская ікона Маці Божай”, горад Гродна Рэспублікі Беларусь. Пра ўдзел у конкурсе мы пісалі раней: 1-е месца іканапіснай студыі “Пакроў” на міжнародным конкурсе “Прыгажосць Божага свету”.