2 лістапада 2020 года ў дзень памяці велікамучаніка Арцемія Боскую літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. На сумесную малітву ў Дзень ангела кіроўнага архіерэя сабраліся вернікі і духавенства Гродзенскай епархіі.
Па заканчэнні літургіі ад імя духавенства Уладыку Арцемія з Днём тэзаімяніцтва павіншаваў сакратар епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч.
Затым Яго Высокапраасвяшчэнства павіншавалі супрацоўнікі епархіяльнага ўпраўлення, Архіерэйскі хор, супрацоўнікі, і прыхаджане кафедральнага сабора.
Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ

























