11 кастрычніка 2020 года актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна па запрашэнні Цэнтра падтрымкі развіцця сацыяльных і моладзевых ініцыятыў «Васількі» адбылася тэматычная сустрэча "Складаныя пытанні праваслаўнага веравучэння". Лектарам выступіў выкладчык МінДА протадыякан Павел Бубноў.
Кіраўнік цэнтра "Васількі" іерэй Павел Сяргееў, праваслаўная моладзь і прыхажане сабора мелі магчымасць не толькі выслухаць лекцыю, але і атрымаць тлумачэнні айца Паўла на асабістыя пытанні, якія тычацца Святога Пісання і праваслаўнага веравучэння.
Мікалай БАЙДА
10/13/2020 - 12:31