2 сакавіка 2020 года, у панядзелак першай сядміцы Вялікага посту, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій адслужыў павячэр’е з чытаннем Вялікага канона Андрэя Крыцкага ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.
1 сакавіка 2020 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна адбылася сустрэча з арганізатарамі выставы “Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі Мінскай” і жывымі сведкамі Божай дапамогі па малітвах святой старыцы, асабліва шанаванай у нашай айчыне.
1 сакавіка 2020 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася сустрэча з дацэнтам, кандыдатам філасофскіх навук Сняжанай Семярнік, якая прачытала слухачам лекцыю на тэму: “Мова ў люстэрку сучаснай культуры: аксіялагічны аспект”.
1 марта 2020 года в Неделю сыропустную (Прощеное воскресенье) и день воспоминания Адамова изгнания, архиепископ Гродненский и Волковысский Артемий по окончании вечерни произнес проповедь и совершил чин прощения, за которым архипастырь, духовенство и прихожане испросили прощения друг у друга.
Падыходзіць да канца сырная нядзеля. На календары 29 лютага 2020 года. Дзень, які прыходзіць да нас раз на чатыры гады і заўсёды запамінаецца надоўга. Для Свята-Сафійскага маладзёвага брацтва Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна ён таксама не стаў выключэннем. Роўна ў 8:30 раніцы маладзёвая група сустракала гасцей з Мінска. У гэты апошні дзень зімы Гродзенскую зямлю наведаў маладзёвы рух “AGIOS” сумесна з дзіцячай капэлай Усіхсвяцкага храма г. Мінска. Такі ранні прыезд гасцей прадвызначыў толькі адно – гэта будзе самы прадукцыйны і энергічны дзень!
Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Паўла, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, з 21 па 23 лютага ў Мінску адбыўся штогадовы зімовы злёт праваслаўнай моладзі БПЦ, у якім братчыкі Свята-Сафійскага брацтва пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы прынялі актыўны ўдзел.
25 лютага 2020 года ў актавай зале прыходскага комплексу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбылася сустрэча ўдзельнікаў хору, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі царкоўна-пеўчага мастацтва, з дацэнтам кафедры тэорыі музыкі Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі, кандыдатам мастацтвазнаўства Парахаўнічэнка Марынай Яўгеньеўнай.
23 лютага 2020 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Анатамічныя, фізіялагічныя, эмацыйныя асаблівасці і змены ў падлеткавым узросце. Пра што павінны ведаць бацькі. Фізіялагічная і асобасная даросласць” правяла ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная.