3-е месца іканапіснай студыі “Пакроў” на міжнародным конкурсе “Прыгажосць Божага свету”

9 снежня 2020 года ў Храме Хрыста Збаўцы члены журы падвялі вынікі XVI Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”. Узначаліў падвядзенне вынікаў старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі епіскап Екацярынбургскі і Верхотурскі Яўген. У намінацыі “Праваслаўная ікона” 3-е месца – Мусатава Аліна (17 год), «Святы верны вялікі князь Аляксандр Неўскі - заступнік Санкт-Пецярбурга», Дзіцячая іканапісная студыя “Пакроў” пры кафедральным саборы горада Гродна.

Арганізатары конкурсу – Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і аўтаномная некамерчая арганізацыя Цэнтр адукацыйных і культурных ініцыятыў “ПАКАЛЕННЕ”.

Усяго ў Конкурсе прынялі ўдзел 140 епархій Рускай Праваслаўнай Царквы, на ІІ (выніковы) этап паступіла 2000 прац.

У мінулыя гады Аліна таксама займала прызавыя месцы ў гэтым жа конкурсе:

По материалам pravobraz.ru