Новости

Перадкалядны кірмаш арганізавалі ў нядзельнай школе Пакроўскага сабора

5 студзеня 2020 года пасля Боскай літургіі ў Свята-Вольгінскім храме для прыхаджанаў Пакроўскага сабора клопатам бацькоў і выхаванцаў нядзельнай школы быў арганізаваны перадкалядны кірмаш.

Нядзельныя пропаведзі. Пакроўскі сабор, Нядзеля 29-я па Пяцідзесятніцы

29 студзеня 2020 года ў Нядзелю 29-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і протаіерэй Уладзімір Пятручык (на позняй Боскай літургіі).Чыталась Евангелле ад  Мф. 1:1–25 (зач. 1).

6 зарокаў цвярозасці. Братчыкі таварыства цвярозасці “Пакроўскае” сустрэлі новы год

1 студзеня 2020 года, у дзень памяці мучаніка Ваніфація, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна шасцёра братчыкаў праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” пры малітоўнай падтрымцы духавенства, родных, блізкіх і прыхаджанаў храма прынеслі Госпаду зарокі цвярозасці тэрмінам ад 5 месяцаў да 3 год, двое чалавек упершыню.

“Свяціцель Лука пра выхаванне людзей…” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” выступіў іерэй Міхаіл Перац

29 снежня 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Свяціцель Лука (Война-Ясянецкі) пра выхаванне дзяцей” правёў шматдзетны бацька, іерэй Міхаіл Перац.

“Жаночае здароўе” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” выступіла ўрач і выкладчык МРП Наталля Жалезная

22 снежня 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Жаночае здароўе. Фактары, што ўплываюць на жаночае здароўе. Прафілактыка запаленчых захворванняў у рэпрадуктыўнай сферы” правяла ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная.

Творчыя майстар-класы прайшлі ў нядзельнай школе Пакроўскага сабора

21 і 22 снежня 2019 года ў нядзельнай школе пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыліся майстар-класы для дзяцей і бацькоў. 21 снежня педагог і мастак Ашурка Надзея Ігараўна прапанавала ўдзельнікам змешаную тэхніку: жывапіс і пластылінаграфія.

1-е месца іканапіснай студыі “Пакроў” на міжнародным конкурсе “Прыгажосць Божага свету”

17 снежня 2019 года ў Храме Хрыста Збаўцы члены журы падвялі вынікі ХV Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”. Узначаліў падвядзенне вынікаў старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый. У намінацыі “Праваслаўная ікона” 1-е месца – Мусатава Аліна (16 год), “Багалюбская ікона Маці Божай”, Дзіцячая іканапісная студыя “Пакроў” пры кафедральным саборы горада Гродна.

Старонкі

Subscribe to RSS - Новости