13 верасня 2020 года пасля літургіі ў Свята-Вольгінскам храме прыхаджане-бацькі сабраліся ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, каб пазнаёміцца і абмеркаваць з кіраўніцтвам нядзельнай школы актуальныя пытанні пачатку новага навучальнага года.
Духоўнік школы протаіерэй Уладзімір Пятручык і дырэктар матушка Юлія Барадзінчык азнаёмілі прысутных са структурай прыходскай школы і арганізацыяй навучальнага працэсу, анансавалі новыя гурткі па інтарэсах: відэаздымка і мантаж, музычны і інш.
Таксама для бацькоў у чарговы раз прагучала ўстаноўка, што прыходу асабліва важна прымаць у школу не толькі вучня, але і ўсю сям'ю, каб разам вучыцца, спавядацца, прычашчацца, быць прыкладам адзін аднаму і расці духоўна.
Школа: агульная інфармацыя і кантакты
Мікалай БАЙДА