Новости

Пра гісторыю кніжнага фонду Жыровіцкага манастыра распавёў клірык сабора ў Дзень праваслаўнай кнігі ў Шчучыне

19 сакавіка 2020 года ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі адбылося свята “Мудрасць набываем ад слоў кніжных”, прысвечанае Дню праваслаўнай кнігі. У інфармацыйна-выставачным зале бібліятэкі сабраліся святары Шчучынскай акругі на чале з благачынным святаром Аляксандрам Пасцярнякам, работнікі ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі”, бібліятэкары Шчучынскага раёна, гісторыкі, прыхаджане і актыўныя чытачы.

Пропаведзі ў Нядзелю 3-ю Вялікага посту, Крыжапаклонную

22 сакавіка 2020 года, у Нядзелю 3-ю Вялікага посту, Крыжапаклонную, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна на позняй літургіі пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. На ранняй літургіі з пастырскім словам да прыхаджанаў звярнуўся іерэй Міхаіл Перац.

Семинар по сказкотерапии для педагогов воскресной школы Покровского собора провела психолог Светлана Резник

15 марта 2020 в воскресной школе Свято-Покровского кафедрального собора города Гродно прошло шестое, завершающее занятие семинара по сказкотерапии психолога Светланы Резник. Этому необычному инструменту воздействия на детские (и не только) души обучались педагоги приходской школы.

Прадстаўнікі Пакроўскага сабора прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары педагогаў нядзельных школ Беларускага Экзархата

14 сакавіка 2020 года ў Свята-Елісавецінскім манастыры г. Мінска адбыўся семінар-нарада для педагогаў і кіраўнікоў нядзельных школ Беларускага Экзархата. Дырэктар нядзельнай школы пры Свята-Пакроўскім саборы г. Гродна матушка Юлія Барадзінчык разам з калегай наведалі дадзены адукацыйны форум. Адкрыў мерапрыемства епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін (Тупека), старшыня Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

“Цуд зачацця” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” выступіла ўрач і выкладчык МРП Наталля Жалезная

15 сакавіка 2020 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Цуд зачацця” правяла ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная.

Пропаведзі пра паралізазаванага. Нядзеля 2-я Вялікага посту, памяць свяціцеля Грыгорыя Паламы

15 сакавіка 2020 года, у Нядзелю 2-ю Вялікага посту, дзень памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна на позняй літургіі пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі.

"Собор в лицах" - прот. Александр Ноздрин

"Собор в лицах" - проект студии Свято-Покровского кафедрального собора города Гродно о людях причастных истории и жизни храма. Первый выпуск, сьемки которого происходили во время Рождественского поста 2019 года, посвящен протоиерею Александру Ноздрину. Батюшка долгие годы был настоятелем собора и продолжает служить в Покровском храме. Автор и ведущий - протоиерей Владимир Петручик. 

«Постимся постом приятным» – канцэрт архіерэйскага хору Пакроўскага сабора

8 сакавіка 2020 года ў свята Перамогі Праваслаўя, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся Велікапосны канцэрт – адроджаная традыцыя прыхода. Традыцыйна малітоўныя песнаспевы ў выкананні Архіерэйскага хору дапоўнілі святаайцоўскія духоўныя разважанні, тлумачэнні гісторыі і сэнсу твораў ад вядоўцы канцэрта протаіерэя Уладзіміра Пятручыка. У хуткім часе навіна будзе дапоўнена відэаверсіяй канцэрта.

Пра ўплыў мультфільмаў на выхаванне дзяцей распавяла ва ўніверсітэце сям’і “Радзіна” кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч

8 сакавіка 2020 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася адукацыйная размова: “Педагагічныя аспекты ўплыву мультфільмаў на выхаванне дзяцей”. Лектарам выступіла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДзУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.

Пропаведзі ў Нядзелю Перамогі Праваслаўя (прызванне Нафанаіла)

8 сакавіка 2020 года, у Нядзелю Перамогі Праваслаўя, пропаведзь у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна на позняй літургіі прамовіў Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыка прамовіў пропаведзь пасля чытання Евангелля і звярнуўся да паствы перад служэннем чыну Перамогі Праваслаўя.

Старонкі

Subscribe to RSS - Новости