Прадстаўнікі Пакроўскага сабора прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары педагогаў нядзельных школ Беларускага Экзархата

14 сакавіка 2020 года ў Свята-Елісавецінскім манастыры г. Мінска адбыўся семінар-нарада для педагогаў і кіраўнікоў нядзельных школ Беларускага Экзархата. Дырэктар нядзельнай школы пры Свята-Пакроўскім саборы г. Гродна матушка Юлія Барадзінчык разам з калегай наведалі дадзены адукацыйны форум. Адкрыў мерапрыемства епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін (Тупека), старшыня Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Айцец Сцяфан Варапай, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ, распавёў пра нядаўна запушчаны (і ўжо апрабаваным на першай групе) праекце курсаў павышэння кваліфікацыі для педагогаў нядзельных школ Беларусі.

Выступаў таксама маскоўскі госць іераманах Генадзій Войцішка з цікавай размовай пра сэнс навучання ў нядзельных школах, пра формы і метады навучання ў іх, пра праблемы сённяшніх нядзельных школ і спосабы пазбаўлення ад іх.

Карукіна Галіна Пятроўна распавяла пра такую форму працы з дзецьмі і бацькамі, як сумесная творчая (музычная) дзейнасць, падзялілася практычным досведам. Семінар вельмі каштоўны, ён натхняе на працу, а таксама на зносіны педагогаў нядзельных школ епархіі паміж сабой з мэтай абмену досведам.

Алена МАКАРЭВІЧ, фота аўтара і Тацяны АМЕЛІНАЙ  (сайт church.by)