“Цуд зачацця” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” выступіла ўрач і выкладчык МРП Наталля Жалезная

15 сакавіка 2020 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Цуд зачацця” правяла ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная.

На сустрэчы гаварылі пра тое, што Гасподзь даруе жыццё з моманту зачацця. Калі мы ўдзельнічаем у стварэнні новага жыцця, мы атрымліваем ад Бога ўнікальны дар – Дар плоднасці, далучаемся да супольнасці Тварца.

Ад нас залежыць, ці прымем мы гэты Дар, ці грэбліва аднясемся ад яго: будзем рабіць аборты, выкарыстоўваць кантрацэпцыю ў адносінах і праз гэта разбураць сябе і свой сямейны саюз. Ад зачацця да нараджэння чалавек праходзіць складаны шлях, але жыццё яго ў 1-ы, 5-ы, 10-ы дзень ад зачацця, у 10 або 20 тыдняў ад зачацця – гэтаксама каштоўнае, як і ў 50 год ад нараджэння. Перарываць гэта жыццё ні на адным з яго этапаў недапушчальна.

Таксама абмеркавалі праблему падлеткавай цяжарнасці, праблемы кантрацэпцыі, прычыны ранніх сексуальных адносінаў, а таксама асаблівасці ўзаемадзеяння дзяцей і бацькоў, якія могуць прадухіліць іх дзяцей ад ранніх сексуальных сувязяў, захаваць цноту.

Наталля ЖАЛЕЗНАЯ, фота: Мікалай БАЙДА

Тэма наступнай сустрэчы: “Юрыдычная кансультацыя. Сямейнае права ў кантэксце сацыяльна-грамадскага жыцця сучаснай Беларусі”. Лектар – юрыст-кансультант Гродзенскай епархіі Кацярына Скрыпко. Пачатак 22 сакавікаа 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.