8 сакавіка 2020 года ў свята Перамогі Праваслаўя, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся Велікапосны канцэрт – адроджаная традыцыя прыхода. Традыцыйна малітоўныя песнаспевы ў выкананні Архіерэйскага хору дапоўнілі святаайцоўскія духоўныя разважанні, тлумачэнні гісторыі і сэнсу твораў ад вядоўцы канцэрта протаіерэя Уладзіміра Пятручыка. У хуткім часе навіна будзе дапоўнена відэаверсіяй канцэрта.
У выкананні калектыву прагучалі наступныя песнаспевы:
- «Постимся постом приятным», муз. Канстанціна Варгіна;
- псалом 14, «Господи, кто обитает в жилище Твоем?», муз. Мікалая Кедрава (бацька);
- псалом 136, «На рэках Вавілонскіх», муз. Уладзіміра Файнера;
- «Молитву пролию ко Господу», муз. Сяргея Багаслоўскага
- малітва прападобнага Яфрэма Сірына, муз. Уладзімір Чолак;
- «Покаяния отверзи ми двери», муз. Паўла Часнакова;
- сціхіра «Рассеянный мой ум собери, Господи…», музыка Наталлі Калеснічэнка;
- «Оком благоутробным, Господи», муз. ман. Юліяніі Дзянісавай;
- «Чертог Твой вижду, Спасе…», муз. Аляксандра Кастальскага
Мікалай БАЙДА
03/09/2020 - 10:57















