Зарок цвярозасці – у Пакроўскім саборы адзначылі праваслаўны Дзень цвярозасці

11 верасня 2020 года, у дзень памяці Усекнавення главы Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана і агульнацаркоўны Дзень цвярозасці, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна братчыкі праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” прынёслі Госпаду зарок цвярозасці тэрмінам на адзін год.

Обращение Святейшего Патриарха Кирилла по случаю Дня трезвости зачытаў каардынатар Гродзенскай епархіі па працы з алкаголе- і нарказалежнымі людзьмі іерэй Павел Каспяровіч.

Пасля літургіі духавенства і прыхаджане адслужылі малебен за хворых на вінапіцце і наркаманію.

Прыняцце зарокаў цвярозасці шырока практыкавалася ў пачатку мінулага стагоддзя, калі ў Рускай Праваслаўнай Царкве дзейнічалі звыш дзвюх тысяч праваслаўных брацтваў і таварыстваў цвярозасці. У Гродна таксама дзейнічала таварыства цвярозасці, сходы адбываліся ў будынку цяперашняга ГДК па вул. Дзяржынскага.

Акрамя саміх залежных зарокі цвярозасці даюць жонкі і маці, каб праз малітвы і звароты да Бога дапамагчы сваім мужам, дзецям, іншым сваякам супрацьстаяць дыявальскім страсцям п’янства і наркаманіі.

Рэабілітацыйная дзейнасць таварыства грунтуецца на праваслаўным светапоглядзе і духоўным досведзе святых айцоў барацьбы са страсцямі. Члены таварыства прымаюць зарокі цвярозасці і актыўна ўдзельнічаюць у богаслужбова-літургічным жыцці абшчыны Свята-Пакроўскага сабора.

 

Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ​