19 ліпеня Царква адзначае дзень памяці святой праведнай Юліяніі Гальшанскай. Настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Георгій Рой павіншаваў сястрыцтва храма з днём святой апякункі і падзякаваў за працу ў саборы, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі і сацыяльнае служэнне.
Айцец Георгій выразіў удзячнасць і духаўніку сястрыцтва протаіерэю Уладзіміру Барысевічу.
Кветкі і памятныя сувеніры дапоўнілі віншаванні.
Мікалай БАЙДА
07/19/2020 - 19:43
















