Семінар-практыкум “Праблемы навучання рэгентаў і пеўчых” правяла ў Пакроўскім саборы дацэнт Марына Парахаўнічэнка

25 лютага 2020 года ў актавай зале прыходскага комплексу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбылася сустрэча ўдзельнікаў хору, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі царкоўна-пеўчага мастацтва, з дацэнтам кафедры тэорыі музыкі Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі, кандыдатам мастацтвазнаўства Парахаўнічэнка Марынай Яўгеньеўнай.

Сустрэча адбылася ў фармаце семінара-практыкуму і насіла назву “Праблемы навучання рэгентаў і пеўчых”. Усе тэарэтычныя звесткі, якія Марына Яўгеньеўна паведамляла слухачам і ўдзельнікам хору на аснове свайго шматгадовага і багатага досведу работы ў сферы харавога сальфеджыа, тут жа пацвярджаліся практычнымі прыкладамі ў рэальным харавым гучанні.

Пэўную нязвыкласць і ўнікальнасць гэтаму харавому майстар-класу надавала тое, што ўся ўвага ўдзельнікаў была скіравана на адзін з галоўных і асноватворных элементаў харавой гучнасці, а менавіта – праблемам чыстага інтанавання і харавога строю.

Будзем спадзявацца, што досвед, атрыманы ўдзельнікамі дадзенага мерапрыемства, паслужыць росквіту царкоўных спеваў у Славу Божую!

Протадыякан Дзімітрый ШЭПЕЛЕЎ, фота і відэа: Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ