“Асаблівасці падлеткавага ўзросту…” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” выступіла ўрач і выкладчык МРП Наталля Жалезная

23 лютага 2020 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Анатамічныя, фізіялагічныя, эмацыйныя асаблівасці і змены ў падлеткавым узросце. Пра што павінны ведаць бацькі. Фізіялагічная і асобасная даросласць” правяла ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная.

На сустрэчы разгледзелі асаблівасці анатоміі, фізіялогіі і псіхаэмацыйнай сферы ў падлеткавым узросце. Пагаварылі пра тое, як хуткі рост, бурныя змены гарманальнай рэгуляцыі, дамінаванне цяглічнай і злучальнатканкавай, а таксама рэпрадуктыўнай сістэм з аднаго боку і адставанне нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм у развіцці з іншага боку забяспечваюць асаблівасці паводзінаў, мыслення, увагі, памяці. Закранулі праблему анарэксіі як расстройства ў першую чаргу неўралагічных, а не толькі харчовых паводзінаў.

Якімі асаблівасцям падлеткаў можа быць справакаваны сексуальны гвалт і кібер гвалт у гэтым узросце. Як, нашто і да якога ўзросту можна сфарміраваць прывязанасць дзіцяці да бацькоў. Як, улічваючы анатамафізіялагічныя і псіхаэмацыйныя асаблівасці падлеткаў, бацькі могуць гарантаваць бяспеку дзіцяці, захаваць добрыя адносіны са сваімі дзецьмі, і з найменшымі стратамі правесці іх праз гэты складаны?.. ці наадварот, цудоўны, узрост.

Тэма наступнай сустрэчы: “Мова ў люстэрку сучаснай культуры: аксіялагічны аспект”. Лектар – дацэнт, кандыдат філасофскіх навук Сняжана Семярнік. Пачатак 1 сакавіка а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.

Наталля ЖАЛЕЗНАЯ, фота: Мікалай БАЙДА