Малебен аб паспяховым правядзенні ХVІІІ Міжнароднага фестывалю “Каложскі Благавест” адслужылі ў Пакроўскім саборы

20 лютага 2019 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна пасля Боскай літургіі духаўнік Гродзенскай епархіі, кампазітар, протаіерэй Андрэй Бандарэнка ўзначаліў служэнне малебну аб паспяховым пачатку і правядзенні ХVIII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”. Айцу Андрэю саслужылі: протаіерэй Уладзімір Барысевіч, протаіерэй Уладзімір Пятручык, іерэй Аляксій Саўко, іерэй Павел Каспяровіч і протадыякан Дзімітрый Шэпелеў.

Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні адбыўся ў межах XVIII фестываля "Каложскі Благавест"

 

19 лютага 2019 года ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў межах XVIII-га Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” адбыўся вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.

У межах фестывалю “Каложскі Благавест” быў паказаны фільм пра свяціцеля Мікалая Японскага

В рамках фестиваля «Коложский Благовест» был показан фильм о свт. Николае Японском

18 лютага 2019 года ў актавай зале Пакроўскага кафедральнага сабора адбыўся кіналекторый. Лекторый традыцыйна правёў глава маладзёвага аддзела Гродзенскай епархіі протаіерэй Вячаслаў Гаплічнік. Тэма сустрэчы, як і аднайменнага фільма, – “Праваслаўе ў Японіі”. Вы калі-небудзь справабалі растлумачыць сляпому, што такое чырвоны колер? А глухому – што такое нота “мі” другой актавы? Нават калі не спрабавалі, то паспрабуйце ўявіць. Толькі так вам удасца зразумець задачу, што стаяла перад свц. Мікалаем Японскім.

“Тэрапія гармонамі, антыбіётыкамі, вітамінамі, мікраэлементамі...” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” выступіла ўрач-педыятр Наталля Жалезная

17 лютага 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэарэтычнымі ведамі і практычным досведам з бацькамі-прыхаджанамі падзялілася ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак”  і выкладчык МРП Наталля Жалезная. Тэма размовы – “Тэрапія гармонамі, антыбіётыкамі, вітамінамі, мікраэлементамі. Біяпрэпараты. Нашы сябры ці ворагі. Лечым насмарк, небяспека сасудазвужальных капляў”.

З пропаведдзю цвярозасці братчыкі праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” наведалі прыход Хрыстовага Нараджэння (м-н Дзевятоўка)

17 лютага 2019 года, у Нядзелю пра мытара і фарысея, “назарэі” праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” кафедральнага сабора горада Гродна маліліся, спавядаліся і прычашчаліся ў храме Свяціцеля Ціхана (м-н Дзевятоўка). Братчыкі таварыства на чале з духаўніком іерэем Міхаілам Перцам пасля таінства Еўхарыстыі падзяліліся досведам цвярозасці і цверазення з мясцовай абшчынай прыхода Хрыстовага Нараджэння. Пасля прэзентацыі духаўнік і члены ПТЦ “Пакроўскае” адказалі на пытанні прыхаджанаў.

Выхаванку іканапіснай студыі “Пакроў” узнагародзілі на цырымоніі закрыцця ХХVІІ Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў у Маскве (уражанні пра паездку)

31 студзеня 2019 года ў Дыпламатычнай зале Дзяржаўнага крамлёўскага палаца ў межах ХХVІІ Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў Міжнароднага конкурса дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”.

Аліна Мусатава, выхаванка іканапіснай студыі “Пакроў”, якая заняла другое месца ў конкурсе, падзялілася сваімі ўражаннямі аб прыёме і тыднёвай культурнай праграме ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Адбыўся арганізацыйны сход з нагоды падрыхтоўкі фестывалю “Каложскі Благавест”

Адбыўся арганізацыйны сход з нагоды падрыхтоўкі фестывалю “Каложскі Благавест”

11 лютага 2019 года ў будынку нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбыўся арганізацыйны сход з нагоды падрыхтоўкі і правядзення ХVIII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”.

“Маніпуляцыя грамадскай свядомасцю: формы і тэхналогіі” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” адбылася лекцыя філосафа Сняжаны Семярнік

10 лютага 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна для прыхаджан-бацькоў з адукацыйнай лекцыяй “Маніпуляцыя грамадскай свядомасцю: формы і тэхналогіі” выступіла дацэнт, кандыдат філасофскіх навук Сняжана Семярнік.

Архіепiскап Арцемій - пропаведзь у дзень памяці навамучанікаў і вызнаўцаў расійскіх

Сённяшні нядзельны дзень, дарагія браты і сёстры, ёсць днём памінання ўсіх навамучанікаў і вызнаўцаў, забітых у ХХ стагоддзі ў перыяд страшных ганенняў на Рускую Праваслаўную Царкву.

Асаблівай выключнасцю вызначаецца шлях Праваслаўнай Царквы пасля 1917 года. Вырачаная ўладамі на поўнае знішчэнне, калі Праваслаўе ў поўным сэнсе гэтага слова выкарчоўвалася, яна працяглы час перажывала такія жорсткія ганенні, якія могуць параўнацца толькі з ганеннямі першых стагоддзяў хрысціянства. Здавалася, Царкве ўжо няма месца на зямлі.

Старонкі

Subscribe to Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно RSS