21 лютага 2019 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна прайшоў першы дзень конкурсных праслухоўванняў XVIII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”.
У першы дзень праслухоўванняў выступілі наступныя замежныя калектывы:
- фальклорная студыя “Маціца” МБУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці “Равеснік””, г. Чусавы Пермскага краю (Расія), кіраўнік – Ларыса Ібрагімава;
- зводны хор Харкаўскай духоўнай семінарыі (Украіна), рэгент протаіерэй Фёдар Васкабойнікаў;
- хор Патрыяршага цэнтра старажытнарускай богаслужбовай традыцыі храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Рубцове, г. Масква (Расія), рэгент – Вераніка Грыгор’ева;
- фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Некрасаўскія казачаты” МКУК ЛМР “Сацыяльна-культурнае аб’яднанне”, с. Левакумскае Стаўрапольскага краю (Расія), кіраўнік – Валянціна Сінякова;
- хор Laudamus Вышэйшай школы тэалогіі “Епіскап Мельхіседэк”, г. Раман (Румынія), рэгент – Паладэ Сініка.
Аляксандр ШУРСКІ
02/21/2019 - 20:41