Выхаванку іканапіснай студыі “Пакроў” узнагародзілі на цырымоніі закрыцця ХХVІІ Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў у Маскве (уражанні пра паездку)

31 студзеня 2019 года ў Дыпламатычнай зале Дзяржаўнага крамлёўскага палаца ў межах ХХVІІ Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў Міжнароднага конкурса дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”.

Аліна Мусатава, выхаванка іканапіснай студыі “Пакроў”, якая заняла другое месца ў конкурсе, падзялілася сваімі ўражаннямі аб прыёме і тыднёвай культурнай праграме ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Аліну і яе маму як суправаджальніцу вельмі цёпла сустрэлі на чыгуначным вакзале і суправадзілі ў гасцініцу “Ізмайлава”. Размясцілі ў цэнтры сталіцы з цудоўным відам на гарадскія пейзажы. Пераможцы конкурсу, што занялі першыя месцы, па традыцыі ўзнагароджваліся 30 студзеня ў Дзяржаўнай Думе РФ старшынёй Дзярждумы Вячаславам Валодзіным і Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

 

Узнагароды прызёрам за другія і трэція месцы ў Дзяржаўным Крамлёўскім Палацы ўручылі старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый і намеснік міністра культуры РФ Вольга Ярылава.

У гэты самы дзень Аліна з мамай трапілі на ўрачысты акт, прысвечаны 10-годдзю Памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы. Ва ўрачыстым акце ў Крамлі прынялі ўдзел Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін і Свяцейшы Патрыярх Кірыл.

Сярод Прадстаяцеляў і прадстаўнічых дэлегацый Памесных Праваслаўных Цэркваў, што прыбылі ў Маскву для ўдзелу ва ўрачыстасцях былі наступныя: Патрыярх Анціяхійскі і ўсяго Усходу, мітрапаліт Буэнас-Айрэскі і ўсяе Аргенціны, Патрыярх Сербскі, Мітрапаліт Чэшскіх зямель і Славакіі, Мітрапаліт усёй Амерыкі і Канады, мітрапаліт Такійскі і ўсёй Японіі, іх дэлегацыі і дэлегацыі Александрыйскай, Румынскай, Балгарскай, Польскай Праваслаўнай цэркваў, мэр Масквы, губернатар Санкт-Пецярбурга, Генеральны Пракурор РФ, высокія прадстаўнікі дзяржаўнай улады, епіскапат і духавенства Рускай Праваслаўнай Царквы, рэлігійныя і грамадскія дзеячы, парламентарыі, члены дыпламатычнага корпуса, дзеячы навукі і культуры, шматлікія ўдзельнікі Калядных адукацыйных чытанняў.

Затым адбыўся святочны канцэрт. На сцэне Дзяржаўнага Крамлёўскага Палаца выступіў зводны хор Рускай Праваслаўнай Царквы з 700 спевакоў.

У наступныя дні прызёры наведалі Акадэмію акварэлі С. Андрыякі з майстар-класам, Пушкінскі музей, Свята-Троіцкую Сергіеву Лаўру, Гефсіманскі скіт, выставу аўтэнтыкаў Пабла Пікасо, Маскоўскі планетарый і ВДНГ. Было арганізавана трохразовае харчаванне – ранкам і вечарам у гасцініцы з масай разнастайных страў, а абед, як правіла, у рэстаране ці трапезнай храма Хрыста Збаўцы.

Праграма ў Санкт-Пецярбургу ўключала ў сябе наведванне капліцы Ксеніі Пецярбургскай, храма “Спас на Крыві”, Казанскага сабора, Свята-Троіцкай Аляксандра-Неўскай Лаўры, Эрмітажа, Араніенбаума, Імператарскага фарфоравага завода, Музея Штыгліца, Гранд Макета Расіі. Пражывалі ў гасцініцы “Масква”.

Са слоў Алінінай мамы, што вучылася некалі ў Санкт-Пецярбургу 5 год: “Такога ў жыцці ніколі не было, – атрымліваць на працягу сямі дзён пастаянны культурны шок і захапленне!”. Немагчыма перадаць словамі той шквал эмоцый і ўражанняў, якія накрылі нашу пераможніцу ў тыя дні.

Мы будзем лічыць яе пераможніцай, бо арганізатары прарочылі іконе з Гродна першае месца. Усяго толькі некалькі балаў пры галасаванні 120 членаў журы вызначылі канчатковыя месцы фіналістаў. Пазычым Аліне Мусатавай таксама паспяхова развіваць свае навыкі жывапісца, трываласць характару, моц рукі, яснасць думкі! Няхай мэтанакіраванасць, уседлівасць, руплівасць, настойлівасць будуць вернай зброяй, а мудрая парада накіроўвае па жыцці!

Віншуем з поспехам і кіраўніка маладзёвай іканапіснай студыі “Пакроў” Пестунову Дар’ю Дзмітрыеўну, што у поўнай меры раскрыла свой талент настаўніка і педагога.

Аляксандр МАДЗІЕНКАЎ