“Тэрапія гармонамі, антыбіётыкамі, вітамінамі, мікраэлементамі...” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” выступіла ўрач-педыятр Наталля Жалезная

17 лютага 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэарэтычнымі ведамі і практычным досведам з бацькамі-прыхаджанамі падзялілася ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак”  і выкладчык МРП Наталля Жалезная. Тэма размовы – “Тэрапія гармонамі, антыбіётыкамі, вітамінамі, мікраэлементамі. Біяпрэпараты. Нашы сябры ці ворагі. Лечым насмарк, небяспека сасудазвужальных капляў”.

Лектар ахарактарызавала асаблівасці, уплыў на арганізм, дабратворныя і негатыўныя наступствы разнастайных відаў тэрапіі. На працягу размовы ўрач дала практычныя рэкамендацыі і адказала на пытанні слухачоў.

Варта адзначыць, што матушка Наталля распавяла пра важнасць вітаміну Е (токаферол). Вітамін, “які прыносіць патомства”, утрымліваецца ў натуральным раслінным алеі, а структура рафінаванага прадукта робіць немагчымым засваяльнасць гэтага вітаміну нашым арганізмам. Адпаведна, няправільнае харчаванне і абястлушчаныя дыеты ёсць адным з фактараў развіцця бясплоднасці.

Тэма наступнай сустрэчы ў сямейным універсітэце – “Духоўнае развіццё праваслаўнай сям’і”. Лектар – іерэй Міхаіл Перац.

Пачатак 24 лютага а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.

P.S. Сустрэчы адкрытыя не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.

    Мікалай БАЙДА