З пропаведдзю цвярозасці братчыкі праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” наведалі прыход Хрыстовага Нараджэння (м-н Дзевятоўка)

17 лютага 2019 года, у Нядзелю пра мытара і фарысея, “назарэі” праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” кафедральнага сабора горада Гродна маліліся, спавядаліся і прычашчаліся ў храме Свяціцеля Ціхана (м-н Дзевятоўка). Братчыкі таварыства на чале з духаўніком іерэем Міхаілам Перцам пасля таінства Еўхарыстыі падзяліліся досведам цвярозасці і цверазення з мясцовай абшчынай прыхода Хрыстовага Нараджэння. Пасля прэзентацыі духаўнік і члены ПТЦ “Пакроўскае” адказалі на пытанні прыхаджанаў.

Раней, 13 студзеня, таварыства цверазення арганізавала сустрэчу ў храме Свяціцеля Лукі пры абласной бальніцы.

Іерэй Міхаіл ПЕРАЦ