сестричество

У Пакроўскім саборы павіншавалі сястрыцтва з днём памяці святой апякункі

19 ліпеня Царква адзначае дзень памяці святой праведнай Юліяніі Гальшанскай. Настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Георгій Рой павіншаваў сястрыцтва храма з днём святой апякункі і падзякаваў за працу ў саборы, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі і сацыяльнае служэнне.

На сустрэчы сястрыцтва Пакроўскага сабора распавялі пра паломніцтва ў Грузію

2 лютага 2020 года сёстры сястрыцтва імя Святой Юліяніі Гальшанскай Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна ў чарговы раз сабраліся разам, каб згодна са сталай традыцыяй паслухаць аповед паломнікаў пра паездкі “ў далёкія краіны”.

Калядная сустрэча ў сястрыцтве Пакроўскага сабора

12 студзеня 2020 года ў нядзельны калядны дзень па заканчэнні набажэнстваў сястрыцтва Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна імя дабравернай Юліяніі, князёўны Альшанскай, дружна сабралася, каб павіншаваць яшчэ раз адзін аднаго з Хрыстовым Нараджэннем. Тут жа прысутнічала і група студзеньскіх юбіляраў, якіх сёстры ўганаравалі ў гэтыя калядныя дні.

Пра паломніцтва на Валаам распавялі на сустрэчы сястрыцтва Пакроўскага сабора

31 жніўня 2019 года пасля позняй Боскай літургіі сястрыцтва Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Гродна па традыцыі сабралася, каб паслухаць уражанні ўдзельнікаў паломніцкай паездкі на востраў Валаам – святы куток праваслаўя ў паўночных шыротах Расіі.

Сястрыцтва Пакроўскага сабора адзначыла дзень памяці праведнай Юліяніі Гальшанскай

Сёстры сястрыцтва Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Гродна 20 ліпеня 2019 года ўрачыста і душэўна адзначылі дзень памяці дабравернай Юліяніі, князёўны Гальшанскай, нябеснай апякункі сястрыцтва. У гэта дзень вельмі шчодра адорвалі сясцёр падарункамі.<--break->

Сястрыцтва Пакроўскага сабора ажыццявіла паломніцтва ў Свята-Увядзенскі манастыр (в. Богушы)

29 чэрвеня 2019 года сястрыцтва ў гонар Юліяніі Гальшанскай Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна ажыццявіла паездку ў Свята-Увядзенскі жаночы манастыр. Духаўнік сястрыцтва протаіерэй Уладзімір Барысевіч, сёстры з роднымі і блізкімі ўпершыню пазнаёміліся з гэтай ціхай абіцеллю, размешчанай у вёсцы Богушы Смаргонскага раёна. Мясціна, дзе нават геаграфічная назва намякае на тое, што Гасподзь чуе малітвы (Бог-ушы (рус.)).

Сястрыцтва Пакроўскага сабора павіншавала прыхаджан са святам Благавешчання Прасвятой Багародзіцы "хатняй" выпечкай

7 красавіка 2019 года, у Нядзелю 4-ю Вялікага посту, свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, пасля заканчэння позняй Бажэственнай літургіі настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Георгій Рой павіншаваў вернікаў і запрасіў паспытаць пачастункаў ад сястрыцтва ім св. Юльяніі Альшанскай.

Старонкі

Subscribe to RSS - сестричество