Сястрыцтва Пакроўскага сабора павіншавала прыхаджан са святам Благавешчання Прасвятой Багародзіцы "хатняй" выпечкай

7 красавіка 2019 года, у Нядзелю 4-ю Вялікага посту, свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, пасля заканчэння позняй Бажэственнай літургіі настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Георгій Рой павіншаваў вернікаў і запрасіў паспытаць пачастункаў ад сястрыцтва ім св. Юльяніі Альшанскай.

У чарговы раз кулінарнае майстэрства, час і намаганні, якія сёстры прысвяцілі на прыгатаванне да свята даюць прыхаджанам Пакроўскага сабора магчымасьць не разыходзіцца адразу пасля Богаслужэння, а падоўжыць радасць зносін.

P.S. "Хатняя" у двукоссі, бо была прыгатавана не дома, а на базе прыхода.



Мікалай БАЙДА