Майстар-клас па вырабе карцін з воўны арганізавалі для педагогаў нядзельнай школы Пакроўскага сабора

8 снежня 2019 года ў нядзельнай школе пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся майстар-клас для выкладчыкаў па вырабе карціны з воўны. Стварыць зімовыя пейзажы калегам дапамагала Алены Макарэвіч.

У Пакроўскім саборы адбыўся прагляд фільма “Данька” і абмеркаванне тэмы абароны жыцця ненароджаных немаўлят

8 снежня 2019 года ў кінаклубе Свята-Пакроўскага сабора адбыўся прагляд і абмеркаванне кароткаметражнага фільма “Данька” (2018). Сцэнарыст, прадзюсер – Вікторыя Натробіна. Рэжысёр фільма – Юрый Марозаў. Рэжысёр трэйлера – Святлана Ібатуліна. У сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнік цэнтра абароны жыцця “РадзіМа” Марына Валачкова і каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцяў іерэй Аляксандр Гук.

“Роля бацькі ў выхаванні дзяцей” – псіхолаг Ганна Янчый правяла сустрэчу ў сямейным універсітэце “Радзіна”

8 снежня 2019 года лектарам ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім саборы выступіла кандыдат псіхалагічных навук Ганна Янчый. Тэма размовы: “Роля бацькі ў выхаванні хлопчыкаў і дзяўчат”.

Архіепіскап Арцемій — пропаведзь у Нядзелю 25-ю па Пяцідзясятніцы

8 снежня, Нядзеля 25-я пасля Пяцідзесятніцы, Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна. Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Пропаведзь. 

Всенощное бдение. Текст службы 8 декабря 2019 го́да. Неде́ля 25 по Пятидеся́тнице. Отда́мние пра́мздника Введе́ния во храм Пресвято́й Богоро́дицы. Сщмч. Кли́мента, па́пы Ри́мского. Глас 8

Клірык кафедральнага сабора прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 30-годдзю польскай філалогіі ГрДУ

4 снежня 2019 года клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Барысевіч у якасці ганаровага госця прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 30-годдзю польскай філалогіі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Сустрэча і спеўка з манахіняй Юліяніяй Дзянісавай адбылася ў Пакроўскім саборы

22 лістапада 2019 года ў сценах актавай залы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна дзясяткі рэгентаў, пеўчых, чытальнікаў і прыхаджанаў атрымалі адказы на пытанні, якія іх даўно цікавілі, а таксама выказвалі сваё бачанне таго, што адбываецца як на клірасе, так і ў самім храме. У гэты дзень тут адбылася сустрэча з выбітным праваслаўным кампазітарам Беларусі і Еўропы, рэгентам Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра г. Мінска, чалавекам, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Богу – манахіняй Юліяніяй (Дзянісавай).

Фільм “Язычнікі” абмеркавалі ў кінаклубе Пакроўскага сабора

1 снежня 2019 года ў кінаклубе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна прагляд і абмеркаванне фільма Валерыі Сурковай “Язычнікі” (2017). Фільм ёсць экранізацыяй п’есы маладога драматурга Ганны Яблонскай, трагічна загінулай ў 2011 годзе пры выбуху ў аэрапорце “Дамадзедава”.

“Адукацыя ў сучасным свеце…” – лекцыю ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” правяла філосаф Сняжана Семярнік

1 снежня 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася сустрэча з кандыдатам філасофскіх навук, дацэнтам Сняжанай Семярнік на тэму: “Адукацыя ў сучасным свеце: перспектывы, праблемы, супярэчнасці”.

Нядзельныя пропаведзі. Пакроўскі сабор, Нядзеля 24-я па Пяцідзесятніцы

1 снежня 2019 года ў Нядзелю 24-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і протаіерэй Андрэй Бандарэнка (на позняй Боскай літургіі).

Старонкі

Subscribe to Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно RSS