Майстар-клас па вырабе карцін з воўны арганізавалі для педагогаў нядзельнай школы Пакроўскага сабора

8 снежня 2019 года ў нядзельнай школе пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся майстар-клас для выкладчыкаў па вырабе карціны з воўны. Стварыць зімовыя пейзажы калегам дапамагала Алены Макарэвіч.

Вынікі сумеснай працы ўпрыгожаць інтэр'еры дамоў і сагрэюць ўспамінамі аб сустрэчы.

Мікалай Байда, Юлія Барадзінчык