У Пакроўскім саборы адбыўся прагляд фільма “Данька” і абмеркаванне тэмы абароны жыцця ненароджаных немаўлят

8 снежня 2019 года ў кінаклубе Свята-Пакроўскага сабора адбыўся прагляд і абмеркаванне кароткаметражнага фільма “Данька” (2018). Сцэнарыст, прадзюсер – Вікторыя Натробіна. Рэжысёр фільма – Юрый Марозаў. Рэжысёр трэйлера – Святлана Ібатуліна. У сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнік цэнтра абароны жыцця “РадзіМа” Марына Валачкова і каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцяў іерэй Аляксандр Гук.

Афіцыйная прэм’ера фільма яшчэ не адбылася. У сеціве даступны толькі трэйлер:

Пасля прагляду кіраўнік цэнтра абароны жыцця “РадзіМа” Марына Валачкова азнаёміла гледачоў з дзейнасцю гродзенскага цэнтра па абароне ненароджаных дзяцей і досведам дапамогі жанчынам у розных крызісных сітуацыях. Айцец Аляксандр таксама распавёў пра клуб шматдзетных сем’яў “Адраджэнне” пры Свята-Марфінскай царкве горада Гродна і адказаў на пытанні прысутных.

Мікалай БАЙДА