Новости

Епіскап Антоній пазнаёміўся з гісторыяй і дзейнасцю праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае"

27 чэрвеня 2021 года Праасвяшчэнны Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, наведаў занятак групы праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае" пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. У ходзе гутаркі духаўнік таварыства іерэй Міхаіл Перац коратка прадставіў змест праваслаўнай праграмы рэабілітацыі "Лесьвіца" і распавёў пра тое, як сьвятаайцоўская спадчына лячэння жарсцяў прымяняецца на практыцы.

Нядзельныя пропаведзі. Нядзеля 1-я па Пяцідзесятніцы, Сабор Усіх Святых

27 чэрвеня 2021 у Нядзелю 1-ю па Пяцідзесятніцы, Сабор Усіх Святых, пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і протаіерэй Андрэй Бандарэнка (на позняй Боскай літургіі).

У онлайн-семінары педагогаў нядзельных школ Беларускага Экзархата прыняла ўдзел дырэктар прыходскай школы Пакроўскага сабора

26 чэрвеня адбыўся Рэспубліканскі семінар-нарада педагогаў нядзельных школ Беларускага Экзархата "Актуальныя пытанні развіцця пачатковай рэлігійнай адукацыі". У семінары ў рэжыме on-line з выкарыстаннем платформы Zoom прыняла ўдзел дырэктар нядзельнай школы матушка Юлія Барадзінчык.

Напярэдадні свята Сабора Усіх Святых Епіскап Антоній здзейсніў усяночнае трыванне ў Пакроўскім саборы

27 чэрвеня 2021, напярэдадні Нядзелі 1-й па Пяцідзесятніцы, свята Сабора Усіх Святых, усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Праасвяшчэнны Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: духаўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Пятручык, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, іерэй Міхаіл Перац, іерэй Дзмітрый Хямяляйнен, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў, дыякан Барыс Барадзінчык, дыякан Дзмітрый Галамбоўскі.

Епіскап Антоній здзейсніў у Пакроўскім саборы малебен з чытаннем акафіста Прасвятой Багародзіцы

Сінод Беларускага Экзархата сваім рашэннем ад 8 чэрвеня 2021 года вызначыў узнесці ва ўсіх храмах і манаскіх святынях Беларускай Праваслаўнай Царквы малітвы аб міры на беларускай зямлі і адзінстве народа Божага. 24 чэрвеня 2021, у дзень памяці абраза Божай Маці, названай «Дастойна ёсць" ( "Милующая»), Епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, здзейсніў малебен з чытаннем акафіста перад цудатворнай іконай Божай Маці «Казанская» ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна .

Прэзентацыя кнігі паэзіі Анатоля Брусевіча "КРЫЛЫ" адбылася ў Пакроўскім саборы



Дзве кнігі паэзіі выйшлі ў Гародні ў гэтым годзе і прэзентаваліся ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора. Гэта кніга, прысвечаная творчасці вядомага гарадзенскага паэта Лейба Найдуса, які памёр у далёкім 1918 годзе. І кніга " Крылы" сучаснага гарадзенскага паэта Анатоля Брусевіча. Анатоль Аляксандравіч - слынны аўтар і сапраўдны майстар вершаванага слова, рэдактар паэтычных зборнікаў "Каложскі дабравест", перакладчык, літаратуразнаўца, выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы. 

Экскурсію для дзяцей з Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства правялі ў Пакроўскім саборы

25 чэрвеня 2021 года клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна Аляксандр Сегень правёў экскурсію для дзяцей з Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства.

Троіца, асвячэнне храма ў Салігорску, епіскап "Гродзенскі і Слуцкі"

20 чэрвеня 2021, у свята Святой Тройцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, кіраўнік Слуцкай епархіяй, у саслужэнні епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія здзейсніў чын вялікага асвячэння храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы г. Салігорска. Вынікам паездкі стаў і невялікі фільм-знаёмства з храмамі горада Салігорска, дзе служыў Уладыка Антоній да прызначэння на гарадзенскую кафедру.

Звон з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны здзейснілі ў Пакроўскім саборы

Па благаславенню епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія ў храмах Гродзенскай епархіі 22 чэрвеня 2021 года ажыццявілі звонавы звон у памяць трагічнай даты - 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Напярэдадні дня Святой Троіцы Епіскап Антоній здзейсніў усяночнае трыванне ў Пакроўскім саборы

19 чэрвеня 2021, напярэдадні свята Святой Тройіцы (Пяцідзесятніцы), усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: духаўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Пятручык, іерэй Міхаіл Перац, іерэй Дзмітрый Хямяляйнен, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў, дыякан Барыс Барадзінчык, дыякан Дзмітрый Галамбоўскі.

Старонкі

Subscribe to RSS - Новости