Напярэдадні дня Святой Троіцы Епіскап Антоній здзейсніў усяночнае трыванне ў Пакроўскім саборы

19 чэрвеня 2021, напярэдадні свята Святой Тройіцы (Пяцідзесятніцы), усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: духаўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Пятручык, іерэй Міхаіл Перац, іерэй Дзмітрый Хямяляйнен, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў, дыякан Барыс Барадзінчык, дыякан Дзмітрый Галамбоўскі.

Пасля поліелея архіерэй здзейсніў памазаньне вернікаў алеем.

Богаслужбовыя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.

Мікалай БАЙДА