20 ліпеня 2021, напярэдадні свята Казанскай іконы Божай Маці, усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: настаяцель сабора протаіерэй Мікалай Лабынько, духаўнікі епархіі мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын і протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Пятручык, іерэй Аляксей Саўко, іерэй Яўген Велісейчык, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў, дыякан Барыс Барадзінчык.