У Пакроўскім саборы праводзілі каўчэг з мошчамі святога Аляксандра Неўскага

14 ліпеня 2021 года духаўнік Гродзенскай епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, у саслужэнні клірыкаў храма здзейсніў малебныя спевы благавернаму князю Аляксандру Неўскаму перад яго святымі мошчамі. Пасля чаго каўчэг ўрачыста вынеслі з Пакроўскага сабора і перадалі прадстаўнікам Брэсцкай епархіі.

Прынясенне мошчаў князя-палкаводца ў межы Беларусі звязана з агульнацаркоўным святкаваннем 800-годдзя з дня нараджэння святога Аляксандра Неўскага. Да 2 жніўня святы дабраверны князь, абаронца Праваслаўнай Русі, наведае 15 гарадоў нашай краіны, пасля чаго вернецца ў Разань.

Микалай БАЙДА