17 ліпеня 2021, напярэдадні Нядзелі 4-й па Пяцідзесятніцы, прападобнага Афанасія Афонскага, усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: духаўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Пятручык, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, іерэй Яўген Велісейчык, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў, дыякан Дзмітрый Галамбоўскі.
Пасля чытання Евангелля архірэй здзейсніў памазаньне вернікаў алеем.
Мікалай БАЙДА
07/17/2021 - 21:38






















