Епіскап Антоній на сходзе Прыходскага савета Пакроўскага сабора прадставіў новага настаяцеля

19 ліпеня 2021 года епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній ўзначаліў сход Прыхадскога савета Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна. Кіруючы архірэй абвясціў ўказ аб вызваленні протаіерэя Георгія Роя ад пасады настаяцеля кафедральнага сабора згодна пададзенага прашэння, з выразам падзякі за панесеныя працы. Епіскап Антоній прадставіў сходу протаіерэя Мікалая Лабынько, прызначанага архірэйскім указам на пасаду настаяцеля Свята-Пакроўскага сабора і сакратара Гродзенскай епархіі.

Айцец Мікалай 21 год у сане. Да прыбыцця ў Гродзенскую епархію служыў сакратаром Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцелем прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна. За час настаяцельства айца Мікалая на тэрыторыі Пакроўскага прыходу быў заснаваны епархіяльны царкоўна-гістарычны музей, уладкаваны храм у гонар свяшчэннамучаніка Іаана Чыжевічскігі, праведзена рэканструкцыя цэнтральнага Пакроўскага храма - помніка архітэктуры, заснаванага ў 1795 годзе.

У прывітальным слове протаіерэй Мікалай выказаў словы падзякі папярэдніку і папрасіў у ўсіх малітоўнай падтрымкі.

Выказаўшы ўдзячнасць кліру і працаўнікам за стараннасць, ўладыка Антоній адзначыў першарадныя задачы, сярод якіх - рэканструкцыя сабора і будынкаў на яго тэрыторыі. Па словах архіпастыра, абшчына на чале з новым настаяцелем заклікана захаваць лепшыя традыцыі, якія былі закладзены ў папярэднія гады, і зрабіць усё, каб кафедральны сабор быў ўзорным для ўсіх прыходаў епархіі ва ўсіх адносінах.

У найбліжэйшай будучыні адбудзецца богаслужэнне з удзелам протаіерэя Георгія і протаіерэя Мікалая, падчас якога пастве будзе прадстаўлены новы настаяцель.

Пасля сходу протаіерэй Мікалай Лабынько азнаёміўся з будынкам сабора і территорией прыходу.