Епіскап Антоній здзейсніў у Пакроўскім саборы малебен з чытаннем акафіста Прасвятой Багародзіцы

Сінод Беларускага Экзархата сваім рашэннем ад 8 чэрвеня 2021 года вызначыў узнесці ва ўсіх храмах і манаскіх святынях Беларускай Праваслаўнай Царквы малітвы аб міры на беларускай зямлі і адзінстве народа Божага. 24 чэрвеня 2021, у дзень памяці абраза Божай Маці, названай «Дастойна ёсць" ( "Милующая»), Епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, здзейсніў малебен з чытаннем акафіста перад цудатворнай іконай Божай Маці «Казанская» ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна .

Яго Праасвяшчэнству саслужылі клірыкі храма: протаіерэй Уладзімір Пятручык, протаіерэй Уладзімір Барысевіч і протадыякан Дзмітрый Шэпелеў.

У завяршэнні набажэнства Уладыка звярнуўся да вернікаў.

Богаслужбовыя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.

Па заканчэнні малебна вернікі ўзьнесьлі малітвы аб міры на беларускай зямлі і адзінстве народа Божага.

Мікалай БАЙДА