Моладзевае братства

Праваслаўная моладзь з Мінска прадставіла ў гасцях у Свята-Сафійскага брацтва спектакль "Да пабачэння, роў"

13 кастрычніка ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора адбылася выдатная сустрэча з мінскім маладзёвым брацтвам у гонар Ісаака Сірына пры храме Богаяўлення і яго кіраўнікамі. Госці прыехалі не з пустымі рукамі. Імі быў прывезены цікавы спектакль па аднайменнай аповесці К. Сергіенка "Да пабачэння, роў".

Сафійскае маладзёвае брацтва адзначыла свой 18-ы дзень нараджэння

22 верасня 2019 года ў сценах Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна адбылася значная падзея: Сафійскае маладзёвае брацтва адзначыла свой дзень нараджэння. 18 год таму па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага, брацтва ўзнавіла сваю дзейнасць, захаваўшы пераемнасць традыцый былога Свята-Сафійскага брацтва.

Для насельнікаў Верцялішкаўскага дома-інтэрната маладзёвае брацтва Пакроўскага сабора правяло канцэрт

13 мая 2019 года Свята-Сафійскае маладзёвае брацтва кафедральнага сабора горада Гродна з велікодным  канцэртам наведала Верцялішкаўскі дом-інтэрнат для людзей з псіхафізічнымі асаблівасцямі. На сцэне інтэрната адбыўся дэбют брацкага лялечнага тэатра з пастаноўкай "Велікодны калабок". Пастаноўка завяршылася святочным канцэртам.

Хоры маладзёвых брацтваў Пакроўскага сабора і Уладзімірскай царквы прынялі ўдзел у Літургіі Ранейасвячоных Дароў у Вольгінскім храме

3 красавіка 2019 года ў Свята-Вольгінскай царкве пры кафедральным саборы горада Гродна адбылася Літургія Ранейасвячоных Дароў з удзелам двух хароў: хора Свята-Сафійскага маладзёвага брацтва і мужчынскага складу хору Свята-Уладзімірскай царквы.

Маладзёвае брацтва Пакроўскага сабора прыняло ўдзел у штогадовым злёце моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы

З 22 па 24 лютага 2019 года моладзь Сафійскага брацтва Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна прыняла ўдзел у штогадовым злёце моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў горадзе Мінску. Асноўнымі тэмамі размоў на злёце сталі “Маральнасць. Жыццё маладога хрысціяніна. Шлюб і сям’я”.

Старонкі

Subscribe to RSS - Моладзевае братства