Хоры маладзёвых брацтваў Пакроўскага сабора і Уладзімірскай царквы прынялі ўдзел у Літургіі Ранейасвячоных Дароў у Вольгінскім храме

3 красавіка 2019 года ў Свята-Вольгінскай царкве пры кафедральным саборы горада Гродна адбылася Літургія Ранейасвячоных Дароў з удзелам двух хароў: хора Свята-Сафійскага маладзёвага брацтва і мужчынскага складу хору Свята-Уладзімірскай царквы.


Сумеснае вячэрняе прычасце стала добрай традыцыяй нашай моладзі ў Вялікім посце. Літургія Ранейасвячоных Дароў напоўнена пакаяннымі малітвамі, якія даюць нам надзею на будучае Уваскрасенне Хрыстова.

Тэкст и фота: Яўгенія АЛЛІЛУЕВА, Відэа: Ілля СТУБЕДА