22 верасня 2019 года ў сценах Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна адбылася значная падзея: Сафійскае маладзёвае брацтва адзначыла свой дзень нараджэння. 18 год таму па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага, брацтва ўзнавіла сваю дзейнасць, захаваўшы пераемнасць традыцый былога Свята-Сафійскага брацтва.
На працягу столькіх год маладзёвае брацтва ёсць часткай жыцця не аднаго пакалення людзей. Гэта не проста сустрэчы аднадумцаў за філіжанкай гарбаты, гэта вялікая сям’я, якая жыве і працуе ў славу Божую. Гісторыя брацтва захапляльная і шматгранная. Летапіс брацтва пастаянна папаўняецца такімі новымі падзеямі, як вандроўкі, паломніцтвы, канцэртная дзейнасць, сумесныя выхады ў горад, катанне на каньках і роварах. Дзеці маладзёвага брацтва не баяцца ставіць перад сабой духоўныя мэты і следаваць свайму прызванню.
Васямнаццацігоддзе – заўсёды асаблівае свята. “Вечарына ў стылі космасу” – менавіта такая тэматыка стала нашым галоўным лейтматывам на працягу ўсяго канцэрту. Гагарын казаў: “Калі Бога не сустрэў на зямлі, то яго не ўбачыш і ў космасе!” Лагічна і па справе. Менавіта пагэтаму наша касмічная вечарына пачалася з удзячнага малебну. Мы падзякавалі Богу за цудоўную магчымасць быць часткай чагосьці вялікага, за працвітанне Сафійскага маладзёвага брацтва і за магчымасць раздзяліць нашу радасць сумесна з гасцямі ўрачыстасці.
Хочацца адзначыць, што святочны канцэрт – гэта не толькі артысты, але і госці мерапрыемства. Менавіта яны дапамаглі нам удыхнуць у канцэрт жыццё і ўпрыгожыць гэты вечар асаблівымі фарбамі любові і радасці. Нашы сябры прыехалі з розных куткоў епархіі, і кожны са сваім асаблівым віншаваннем. Сярод іх былі глава маладзёвага аддзела Гродзенскай епархіі протаіерэй Вячаслаў Гаплічнік, сябры-семінарысты з Жыровіч, Краснасельская моладзь на чале з айцом Віталіем, дзеці са Шчучына, моладзь царквы сабора ўсіх беларускіх святых і Марфінскае брацтва.
Асаблівую ўдзячнасць мы выражаем найлепшаму дыджэю і вядоўцу мерапрыемства Аляксандру Цыдзіку, а таксама незаменнаму фатографу праваслаўных таінстваў у Гродне – Таццяне Жданавай. Фатаграфій тысяча, эмоцый столькі ж. Дзякуем усім, хто быў і раздзяліў гэту касмічную радасць з намі!
Сумна было расставацца, але мы не развітваліся! Мы казалі: ДА НОВЫХ СУСТРЭЧ!
Іерэй Аляксій САЎКО