Праваслаўная моладзь з Мінска прадставіла ў гасцях у Свята-Сафійскага брацтва спектакль "Да пабачэння, роў"

13 кастрычніка ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора адбылася выдатная сустрэча з мінскім маладзёвым брацтвам у гонар Ісаака Сірына пры храме Богаяўлення і яго кіраўнікамі. Госці прыехалі не з пустымі рукамі. Імі быў прывезены цікавы спектакль па аднайменнай аповесці К. Сергіенка "Да пабачэння, роў".

Тэма твора простая, але вельмі актуальная ў наш час. Гісторыя пра сабака, у якіх адабралі апошнюю радасць у жыцці, але яны змаглі захаваць сваё шчасце нягледзячы на перашкоды. Адданасць і сяброўства, вера і надзея - галоўны складнік гэтай звычайнай гісторыі.

Пасля спектакля хтосьці выходзіў са слязамі на вачах, хтосьці з удумлівым поглядам. Гэта значыць толькі тое, што акцёрам і рэжысёру ўдалося закрануць душэўныя струны ўсіх, хто ў гэтыя хвіліны сядзеў у зале.



Пасля спектаклю адбылася размова з дзецьмі і кіраўнікамі брацтва, гледачу была прадастаўлена магчымасць задаць пытанні, якія іх хвалююць. Пасля ўдзельнікі маладзёвага брацтва Свята-Сафійскага брацтва пры Пакроўскім саборы падрыхтавалі гасцям трапезу, дзе ўжо ў сяброўскай атмасферы абодва бакі змаглі крыху бліжэй пазнаёміцца і пагаварыць. 

Пасля трапезы была праведзена экскурсія па цэнтры Гродна, дзе госці акунуліся ў гістарычнае мінулае горада, пазнаёміліся з мясцовымі славутымі мясцінамі і архітэктурай. Завяршэннем сустрэчы было наведванне Каложскай царквы ХІІ стагоддзя. Госці дакрануліся да адной з найбольш старадаўніх святынь Беларусі і ў сценах храма праспявалі хвалебны спеў Багародзіцы.

Ад нашага брацтва хочацца пажадаць братчыкам далейшых творчых поспехаў і Божай дапамогі ў іх дзіўным творчым шляху.

Елізавета НАРКУН