Нядзельныя пропаведзі. Пакроўскі сабор, Нядзеля 13-я па Пяцідзесятніцы

15 верасня 2019 года ў Нядзелю 13-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і іерэй Аляксей Саўко (на позняй Боскай літургіі).

Зарок цвярозасці, малебен за хворых – у Пакроўскім саборы адзначылі праваслаўны Дзень цвярозасці

11 верасня 2019 года, у дзень памяці Усекнавення главы Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана і агульнацаркоўны Дзень цвярозасці, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна братчык праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” прынёс Госпаду зарок цвярозасці тэрмінам на адзін год.

Гісторыя хору Пакроўскага сабора

Да 100-годдзя Архірэйскага хору Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна клірык храма протаіерэй Уладзімір Петручик падрыхтаваў кароткую фотагісторыі калектыву.

19 верасня 2019 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбудзецца юбілейны канцэрт-гісторыя, прымеркаваны да 100-годдзя архіерэйскага хору кафедральнага сабора горада Гродна. Пачатак а 18:00, Пакроўскі сабор. Уваход вольны.

Бацькоўскі сход і педагагічная рада. Нядзельная школа Пакроўскага сабора пачынае новы навучальны год

8 верасня 2019 года настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, кіраўніцтва і педагогі прыходскай нядзельнай школы сустрэліся з бацькамі-прыхаджанамі. Пасля азнаямляльнай размовы ў актавай зале бацькам паказалі класы, у якіх непасрэдна і ствараецца неабходная атмасфера хрысціянскіх зносінаў як для дзяцей, так і для дарослых.

Пра паломніцтва на Валаам распавялі на сустрэчы сястрыцтва Пакроўскага сабора

31 жніўня 2019 года пасля позняй Боскай літургіі сястрыцтва Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Гродна па традыцыі сабралася, каб паслухаць уражанні ўдзельнікаў паломніцкай паездкі на востраў Валаам – святы куток праваслаўя ў паўночных шыротах Расіі.

У VIII летнім сямейным лагеры ў в. Парэчча прынялі ўдзел прыхаджане і духавенства Пакроўскага сабора

З 30 жніўня па 1 верасня 2019 года праваслаўны сямейны клуб “Адраджэнне” пры Свята-Марфінскай царкве горада Гродна арганізаваў у в. Парэчча VIIІ летні сямейны лагер. Працу злёту ўзначаліў каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства іерэй Аляксандр Гук.

Нядзельныя пропаведзі. Пакроўскі сабор, Нядзеля 11-я па Пяцідзесятніцы

1  верасня 2019 года ў Нядзелю 11-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і протаіерэй Андрэй Бандарэнка (на позняй Боскай літургіі).

Успенне. Чын пахавання Прасвятой Багародзіцы. Пакроўскі сабор (2019)

28 жніўня 2019 г. Успенне Прасвятой Багародзіцы. Утраня з чынам пахавання Прасвятой Багародзіцы ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г.Гродна. Духаўнік Гродзенскай епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка.

Фотафакт. Успенне Прасвятой Багародзіцы. Пакроўскі сабор (2019)

Напярэдадні свята Успення Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі ўсяночнае трыванне з вынасам плашчаніцы Маці Божай у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі.

Старонкі

Subscribe to Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно RSS