
19 сакавіка 2020 года ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі адбылося свята “Мудрасць набываем ад слоў кніжных”, прысвечанае Дню праваслаўнай кнігі. У інфармацыйна-выставачным зале бібліятэкі сабраліся святары Шчучынскай акругі на чале з благачынным святаром Аляксандрам Пасцярнякам, работнікі ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі”, бібліятэкары Шчучынскага раёна, гісторыкі, прыхаджане і актыўныя чытачы.